АРЦЁМ КАРАТАЙ АРЭНДАВАНЫ АДНАКЛУБНІКАМІ З ГОРАДА НАД БУГАМ

21-гадовы галкіпер Арцём КАРАТАЙ да сканчэння сезона будзе на правах арэнды абараняць колеры брэсцкага "Дынама".
У гэтым годзе запісаў на асабісты рахунак восем афіцыйных паядынкаў за моладзевы склад "бела-сініх", які выступае ў першай лізе (5 прапушчаных мячоў, 3 "сухія" гульні).
За нашу галоўную каманду правёў два кубкавыя матчы, прычым у абодвух захаваў свае вароты ў недатыкальнасці.
Зычым Арцёму праявіць сябе на новым месцы з найлепшага боку!