АПРАБАВАЛІ ГАЗОН "ЭГНАЦІЯ АРЭНЫ"

"Бела-сінія" завяршылі палявую працу перад паядынкам у адказ 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2025/26.
Адзначым, што наша каманда базуецца ў сталіцы Албаніі — Тыране, а на перадгульнявую трэніроўку ў Рагожыну дабіралася на аўтобусе. Шлях заняў больш за гадзіну.
Столькі ж працягнуўся і занятак на газоне "Эгнація Арэны" — пры камфортным надвор’і: было бясхмарна з лёгкім ветрыкам і пры тэмпературы +22 градусы.