З "МІНСКАМ" ЗГУЛЯЕМ 27 КРАСАВІКА НА СТАДЫЁНЕ "ДЫНАМА"

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла расклад матчаў 6-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
"Бела-сініх" чакае дамашняе сталічнае дэрбі — з "Мінскам" належыць змагацца ў нядзелю, 27 красавіка, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Адзначым, што першапачаткова гаспадаром гэтага паядынку з’яўляліся "гараджане", але супернікі памяняліся чарговасцю правядзення. Такім чынам, сустрэча 21-га тура (базавыя гульнявыя дні — 12-15 верасня) адбудзецца на полі "Мінска".