ВЫЯЗНЫ ПАЯДЫНАК З "ІСЛАЧЧУ" ПРАВЯДЗЕМ 11 МАЯ

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" зацвердзіла поўны расклад матчаў 8-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
Нашу каманду чакае візіт у госці да "Іслачы", якая прымае супернікаў у Мінску, на полі з натуральным пакрыццём САКа "Алімпійскі" (вул. Сурганава, 2А). Гульня адбудзецца ў нядзелю, 11 мая, і пачнецца ў 16.00.
У жывым эфіры паядынак пакажа Youtube-канал АБФФ.