ВАДЗІМ ПІГАС — WINLINE-ГУЛЕЦ "ДЫНАМА" Ў ЛЮТЫМ-САКАВІКУ

У афіцыйнай групе "бела-сініх" у сацыяльнай сетцы "ЎКантакце" завершана галасаванне па вызначэнні MVP нашай каманды ў пары стартавых гульнявых месяцаў 2025 года.
Найлепшым прызнаны абаронца Вадзім ПІГАС, для якога, дарэчы, гэта трэцяя запар перамога ў намінацыі — ганаровае званне атрымліваў на вынікам мінулых лістапада і снежня.
Перад паядынкам з "Нёманам" 23-гадоваму футбалісту ўручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У апытанцы паўдзельнічала 335 чалавек. На карысць Пігаса выказалася 174 (51,94%). Далей месцы размеркаваліся так: 2. ПЕДРА ІГАР — 121 (36,12%). 3. Раман БЕГУНОЎ — 24 (7,16%). 4-5. Максім МЯКІШ і Яўген ШАЎЧЭНКА — па 8 (по 2,39%).