УЛАДЗІСЛАЎ КАЛІНІН — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 2-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках другога гульнявога дня чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне.
У гэту адзінадцатку ўключаны і прадстаўнік мінскага "Дынама", якое на выезде разыйшлося "сухой" нічыёй з жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗам.
Адзначаным аказаўся Ўладзіслаў КАЛІНІН — добра дзейнічаў на не зусім звычнай для сябе пазіцыі левага абаронцы.