У ВАДЗІМА ПІГАСА — 100 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ

Матч з БАТЭ (2:1) аказаўся для футбаліста "бела-сініх" Вадзіма ПІГАСА юбілейным — 100-м у элітным дывізіёне чэмпіянатаў Беларусі.
Дэбют на такім узроўні адбыўся 3 красавіка 2021-га — за "Іслач" у выязной сустрэчы з "Шахцёрам". Усяго ў складзе "ваўкоў" фланговы абаронца правёў 72 сустрэчы ў найвышэйшай лізе (4 галы, 7 выніковых перадач).
Яшчэ 28 паядынкаў дадаў сабе ў прафайл у форме мінскага "Дынама" (2+1) — і стаў уладальнікам галоўнага нацыянальнага тытула-2024.