У МАЗЫРЫ ЗГУЛЯЕМ 13 КРАСАВІКА

АБФФ зацвердзіла расклад матчаў 4-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе.
Мінскаму "Дынама" ў нядзелю, 13 красавіка, належыць на выездзе сустрэцца з мазырскай "Славіяй". Стартавы свісток на стадыёне "Юнацтва" прагучыць у 15.10.
У жывым эфіры паядынак плануе паказаць тэлеканал "Беларусь 5".