СРЭБРАНЫЯ МЕДАЛІ Ў ГОРАДЗЕ НАД СОЖАМ

У гомельскім футбольным манежы адбыўся LUCH CUP’2025 сярод юнакоў 2014 года нараджэння. На старт выйшлі 32 каманды з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама госці з Санкт-Пецярбурга і Растоўскай вобласці Расійскай федэрацыі.
У кроку ад трыумфа прыпыніліся мінскія дынамаўцы на чале з трэнерам Антуанам Маёравым. Паспяхова пераадолелі два групавых этапы, у паўфінале зламілі супраціў аднаклубнікаў з Брэста (1:0), а ў вырашальнай стадыі пасля безгалявой нічыёй у асноўны час саступілі равеснікам з "Магілёва" ў серыі пенальці — 8:9.
Срэбраныя медалі прымерылі Дамір САЧКО, Арцемій ШПАКОЎСКІ, Арцём ГАЎРЫЛОВІЧ, Міхаіл РАМАНАЎ, Яўген ЖЫЖКЕВІЧ, Арцём САРОКІН, Сямён САКАЛОЎ, Назар САЎЧЫК, Арсеній ГАЛЕНДА, Кірыл ШЫДЛОЎСКІ, Артур САЧУК, Мацвей ГАСЮК.
Найлепшым нападнікам турніру прызнаны Арцём Гаўрыловіч, найлепшым у складзе "бела-сініх" — Назар Саўчык.