"СЛАВІЯ" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

Свой шлях па дыстанцыі чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе каманда Вадзіма Скрыпчанкі працягне ў нядзелю, 13 красавіка, калі ў межах 4-га тура на выездзе пазмагаецца са "Славіяй". Супернікі згуляюць у Мазыры, на стадыёне "Юнацтва" (вул. Янкі Купалы, 26А). Пачатак у 15.10.
КВІТКІ
Кошт — 6 рублёў (для жанчын, пенсіянераў, дзяцей ад 6 да 14 гадоў — 3 рублі, да 5 гадоў — уваход вольны).
НАДВОР’Е
Паслязаўтра днём у горадзе над Прыпяццю будзе воблачна, ападкаў не чакаецца — пры тэмпературы +13+15 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамнік — увесь у жоўтым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з магілеўчанінам Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Аляксей Кавалёў (Асіповічы) і Станіслаў Якуцэвіч (Гродна). Чацвёрты — Максім Папок (Мазыр).
Інспектар матчу — Юрый Майстроў (Фаніпаль).
Дэлегат АБФФ — Андрэй Васілевіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры супрацьстаянне пакажа тэлеканал "Беларусь 5".