СЕМ МЯЧОЎ У ВАРОТЫ БАБРУЙЧАНАК

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025
Матч 6-га тура
БЕЛШЫНА (БАБРУЙСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 0:7 (0:4)
БАБРУЙСК. 23 красавіка. Стадыён імя А.Пракапенкі. Пачатак у 17.00. 55 гледачоў.
СУДДЗІ: А.Ільюшына, А.Адзінцова (абедзве — Магілёў), А.Маркусенка (Жлобін).
БЕЛШЫНА: Бандарэнка, Тэдэева, Самонава, Качан (Мартынюк, 75), Кенда (к), Кухарчык (Курыльчык, 65), Каралёва, Ніжагародава (Кунцэвіч, 75), Вінаградава (Грынёва, 75), Скобелева, Ціханчук (Логінава, 65).
Запасныя: Храмко, Пахлёстава.
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Ньёле Нгонья (Вашчук, 69), Гаршкова (Пуцыковіч, 46), Тарадуда, Капусціна (Капыша, 46), Калюта, Каліноўская, Піліпенка (к) (Ціхамірава, 69), Харашчак, Агбіагбеўха (Вацура, 69), Арцішэўская.
Запасная: Кавальчук.
ГАЛЫ: 0:1 — Каліноўская (12). 0:2 — Агбіагбеўха (29, пас — Калюта). 0:3 — Капусціна (42, пас — Каліноўская). 0:4 — Арцішэўская (46+, пас — Капусціна). 0:5 — Піліпенка (52, пас — Пуцыковіч). 0:6 — Агбіагбеўха (57, пас — Калюта). 0:7 — Харашчак (69, з пенальці за фол супраць Калюты).