РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ СЯРОД ТЫХ, ХТО НАБЫЎ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ

Два з невялікім дні застаецца да цэнтральнага паядынку 5-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — "бела-сінія" і БАТЭ будуць вызначаць мацнейшага ў суботу, 19 красавіка, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 19.30.
А ў раёне 20.20 стартуе розыгрыш крутых прызоў:
- чэмпіёнскай майкі-2024;
- байкі ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- мяснога бокса ад Hopper.
Для таго каб прэтэндаваць на адзін з падарункаў, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку ў намёце, размешчанай справа адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку.