РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВЫЯ ПРАГРАМКІ

У нядзелю, 27 красавіка, на Нацыянальным олімпійскім стадыёне "Дынама" адбудзецца сталічнае дэрбі — "бела-сінія" прымуць "Мінск" у межах 6-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе. Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
У перапынку супрацьстаяння сваіх уладальнікаў знойдуць традыцыйныя прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- стыльная байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- вялікі мясны бокс ад Hopper.
Хочаце ўдзельнічаць у розыгрышы? Тады набывайце афіцыйныя матчавыя праграмкі, пазначаныя нумаркамі, — у намёце, размешчаным адразу за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку з боку вул. Кірава.