РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ ПРАЗ МАТЧАВУЮ ПРАГРАМКУ

Цэнтральны паядынак 3-га тура чэмпіянату краіны-2025 у элітным дывізіёне пройдзе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", дзе пазмагаюцца спашукальнікі медалёў найвышэйшай пробы.
У гэтым годзе "бела-сінія" ўжо двойчы сустракаліся з "Нёманам" — кожная з каманд зазнала пераможныя эмоцыі. Как атрымаецца зараз, даведаемся ў суботу, 5 красавіка. Пачатак у 19.45.
У перапынку значнага супрацьстаяння будуць разыграны прызы:
- чэмпіёнская майка-2024;
- байка ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline;
- аб’ёмісты мясны бокс ад Hopper.
Каб разлічваць на адзін з крутых падарункаў, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным з правага боку за ўваходам на тэрыторыю арэны праз гістарычную арку.