ПРАДСТАЎНІК "БЕЛА-СІНІХ" УЗНАГАРОДЗІЎ ПРЫЗЁРАЎ

На базе сталічнай гімназіі №22 завяршыўся футбольны турнір, прымеркаваны да 80-годдзя Вялікай Перамогі.
У цырымоніі ўзнагароджвання паўдзельнічаў чэмпіён Беларусі-2004 у складзе "бела-сініх", а зараз трэнер нашай Акадэміі Дзмітрый ПАРХАЧОЎ, які ўручыў прызёрам памятныя падарункі ад ФК "Дынама-Мінск".
У спаборніцтвах выступалі каманды з шасці ўстаноў адукацыі, а прызавая тройка па выніках напружаных паядынкаў прыняла такі выгляд: 1. СШ №148. 2. СШ №34. 3. СШ № 178.
Фота: t.me/gymn22minsk