"ПРА НЕЙКІ ФУТБОЛ ГАВАРЫЦЬ БЫЛО СКЛАДАНА"

У нядзелю, 6 красавіка, Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" рыхтаваўся прыняць цэнтральны матч 3-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 — паміж "бела-сінімі" і гарадзенскім "Нёманам". Стартавы свісток прагучаў, вось толькі супернікі не згулялі і паловы тайма. З-за снегапада паядынак быў спачатку прыпынены, а потым адменены і перанесены на больш позні тэрмін.
Аб падзеях таго вечара, уласных уражаннях і чаканнях прэс-служба дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі папрасіла прыгадаць капітана нашай каманды вопытнага абаронцу Рамана БЕГУНОВА.
Прыемнага прагляду!