ПЕРШАЯ ЛІГА: СУПРАЦЬ АБФФ U19

У нядзелю, 6 красавіка, наша рэзервовая каманда згуляе паядынак 2-га тура чэмпіянату краіны-2025 у Д2 — дамашні з АБФФ U19. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Вышалескага, 4А прагучыць у 14.00.
Запрашаем заўзятараў паназіраць за развіццём падзей на газоне ўжывую! Уваход вольны.
Гаспадары зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з брэстчанінам Дзянісам Тарасюком, памочнікі — Юрый Хомчанка і Кірыл Пакулін (абодва — Віцебск). Чацвёрты суддзя — Дзмітрый Шэўчык (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
Жывы эфір запланаваны на Youtube-канале АБФФ.