ПЕРШАЯ ЛІГА: НАКІРОЎВАЕМСЯ Ў ПІНСК

У пятніцу, 25 красавіка, нашы рэзервісты адкрыюць праграму выязных паядынкаў у другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату краіны-2025. Адразу ж чакае добрая праверка на трываласць — у суперніках у межах 5-га тура "Хваля", якая прэтэндуе на заваяванне пуцёўкі ў найвышэйшую лігу. Гульня адбудзецца на стадыёне "Хваля" (вул. Іркуцка-Пінскай дівізіі, 48). Пачатак у 18.00.
Кошт квітка — 5 рублёў (для дзяцей да 6 гадоў, пры прад’яўленні пасведчання школьніка ці студэнта — бясплатна, для дзяцей 7-14 гадоў і пенсіянераў — 3 рублі).
Маладыя дынамаўцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Барысава на чале з Мікітам Кабаком, асістэнтамі якога стануць Аляксандр Апет і Даніла Флора. Чацвёрты — Раман Трухан (Пінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Сямёнаў (Мінск).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.