ПЕРШАЯ ЛІГА: НА "ЮНІ" — СУПРАЦЬ РЭЗЕРВІСТАЎ З ГОМЕЛЯ

У чацвер, 17 красавіка, наш моладзевы склад чакае чарговы паядынак чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне. Зноў належыць згуляць у родных сценах — з "Гомелем-2" на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А. Пачатак у 17.30.
Будзем рады бачыць заўзятараў на трыбунах! Уваход вольны.
Каманда Вячаслава Гярашчанкі зрабіла выбар на карысць сініх маек і трусоў (брамнік — цалкам у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў з Гродна на чале з Дзмітрыем Дубатоўкай, асіставаць якому будуць Станіслаў Якуцэвіч і Артур Серык. Чацвёрты — Уладзімір Русакоў. Інспектар матчу — Валерый Вялічка (абодва — Мінск).
У жывым эфіры за развіццём падзей можна назіраць на Youtube-канале АБФФ.