ПЕРШАЯ ЛІГА: ДОМА ЗГУЛЯЕМ З "АСТРАЎЦОМ"

У пятніцу, 2 мая, на стадыёне "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А адбудзецца паядынак 6-га тура чэмпіянату краіны-2025 у другім па значнасці дывізіёне — наша моладзевая каманда прыме "Астравец", з якім мае раўную колькасць ачкоў — па 9. Пачатак у 17.00.
Запрашаем заўзятараў на гульню! Уваход вольны.
Войска Вячаслава Гярашчанкі з’явіцца на поле ў белых майках і трусах (брамнік — увесь у чырвоным).
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Дзмітрыевым, асіставаць якому будуць Дзмітрый Жук (абодва — Мінск) і Сяргей Цяслюк (Гомель). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Юрый Кунцэвіч (Гродна).
У жывым эфіры сачыць за развіццём падзей дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.