Наступны матч Мінск 7 чэрвеня (д) (12:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ПЕРАМОГА Ў "КЛАСІКА"

19.04.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 5-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — БАТЭ (БАРЫСАЎ) — 2:1 (1:0)
МІНСК. 19 красавіка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 19.30. 6302 гледача.
СУДДЗІ: В.Шымусік, А.Вайцяшонак (абодва — Асіповічы), А.Банцееў (Бабруйск).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Калачоў (Бегуноў, 48), Гаўрыловіч (к), Ібрагім, Цапянкоў (Бакіч, 67), Калінін, Мякіш, Малашэвіч, Шаўчэнка, Джыме (Дземчанка, 79).
Запасныя: Макаўчык, Шпакоўскі, Каратай, Апяцёнак, Сілінскі, Жачко, Бахар.
БАТЭ: Скапец, Восіпаў, Мартынаў, Рашчэня, Лях, Ануфрыеў (Жульпа, 66), Сотнікаў (к) (Чарнавок, 66), Свірэпа (Целеш, 80), Пілецкі (Гібера, 66), Шарль, Донга (Каргбо, 73).
Запасныя: Марціновіч, Свідзінскі, Нескаромны, Кастроў, Пруднікаў.
ГАЛЫ: 1:0 — Джыме (22, пас — Цапянкоў). 2:0 — Гаўрыловіч (71, з пенальці за фол супраць Джыме). 2:1 — Жульпа (93+).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Рашчэня (8), Джыме (23), Сотнікаў (29), Свірэпа (51), Пігас (94+).