ПАЯДЫНАК З "НЁМАНАМ" ДАГУЛЯЮЦЬ У ЧЭРВЕНІ

Бюро выканаўчага камітэта Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" згодна з п. 4.10 арт. 4 рэгламента чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе прыняла рашэнне аб тым, што матч 3-га тура паміж мінскім "Дынама" і "Нёманам" будзе дагуляны 18 чэрвеня.
Пра час пачатку паядынку паведамяць дадаткова.
Нагадаем: супрацьстаянне прынцыповых супернікаў у суботу, 5 красавіка, было прыпынена, а пазней адменена з-за ўмоў надвор’я.