НЯЎДАЧА Ў НАВАРЫ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны згуляла чарговы паядынак у межах кваліфікацыі Лігі нацый-2025 — намінальна дамашні з сербкамі. І саступіла з лікам 0:3, прапусціўшы на 24-й, 75-й і 91+-й хвілінах.
На поле стадыёна "Сільвіа Піёла" ў італьянскай Навары выйшлі дзве футбалісткі "Дынама"-БДУФК: Дар’ю МАНЮКОВУ замянілі на 87-й, тады ж з лаўкі запасных узнялі Зарыну КАПУСЦІНУ.
Адзначым, што зборная, якая фінішуе на апошнім таблічным радку, развітаецца з дывізіёнам "В".
Група 3
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Сербія |
4 |
3 |
1 |
0 |
5-0 |
10 |
Фінляндыя |
4 |
2 |
1 |
1 |
4-1 |
7 |
Венгрыя |
4 |
1 |
0 |
3 |
2-5 |
3 |
БЕЛАРУСЬ |
4 |
0 |
2 |
2 |
0-5 |
2 |
30.5. БЕЛАРУСЬ — Фінляндыя. 3.6. Венгрыя — БЕЛАРУСЬ.
Фота: t.me/abffby