НАШУ ЖАНОЧУЮ КАМАНДУ ПАПОЎНІЛІ ЛЕГІЯНЕРЫ

У абойме "Дынама"-БДУФК — два навабранцы.
Камерунскі абаронца Алвіна Эма НЬЁЛЕ НГОНЬЯ (1994) раней выступала, у прыватнасці, за "Мінск" і ўзбекістанскі "Насаф".
У прафайле нігерыйскага нападніка Эмуэджэ АГБІАГБАЎХА (1990) — этапы кар’еры ў расійскай "Расіянцы" і "Энергіі", казахстанскім "БІІК-Казыгурце", "Мінску".
Вітаем абедзвюх футбалістак і зычым дабіцца разам з нашай камандай максімальных вынікаў!