МУСТАФА ДЖЫМЕ — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З БАТЭ

У суботу, 19 красавіка, "бела-сінія" правялі дамашні паядынак 5-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе. І, на шчасце, святкавалі перамогу — над БАТЭ з лікам 2:1.
Найлепшым гульцом у складзе гаспадароў поля па выніках "класіка" заканамерна прызнаны Мустафа ДЖЫМЕ, які набраў свае дэбютныя ачкі карыснасці за мінскае "Дынама". Спачатку забіў класным ударам з межы штрафной пляцоўцы, а потым зарабіў пенальці, рэалізаваны Аляксеем Гаўрыловічам.
Пасля фінальнага свістка 21-гадоваму форварду ўручылі адмысловы прыз ад надзейнага партнёра нашага клуба — Hopper.