МУСТАФА ДЖЫМЕ — MVP МАТЧУ З "МІНСКАМ"

Увечары ў нядзелю, 27 красавіка, заўзятары мінскага "Дынама" зазналі моцны прыліў станоўчых эмоцый ад перамогі сваіх улюбёнцаў у дамашнім сталічным дэрбі — 4:1.
Усе падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі адпрацавалі выдатна, а найлепшым гульцом паядынку ў складзе "бела-сініх" трэнерскі штаб назваў Мустафу ДЖЫМЕ, які аформіў дубль трапнымі стрэламі на 3-й і 53-й хвілінах.
21-гадоваму нападніку з Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі ўручылі адмысловы прыз ад надзейнага партнёра нашага клуба — Hopper.