"МІНСК" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 13 КРАСАВІКА Ў 17.00

У нядзелю, 13 красавіка, адбудзецца галоўны паядынак першага кола жаночага чэмпіянату краіны-2025 — "Дынама"-БДУФК у межах 4-га тура адправіцца ў госці да "Мінска". Стартавы свісток на стадыёне па вул. Маякоўскага, 127/3 прагучыць у 17.00.
Нагадаем, што крыху болей за месяц таму гэтыя каманды аспрэчвалі нацыянальны Суперкубак. Тады перамогу святкавалі нашы дзяўчаты — 1:0. Спадзяемся, станоўчы вынік атрымаецца здабыць і зараз!
Падначаленыя Юрыя Малеева згуляюць у белых майках і трусах (галкіпер — цалкам у чырвоным).
На дэрбі будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Яўген Навумаў (Мінск), памочнікі — Арсеній Шымусік і Ўладзіслаў Стрэльскі (абодва — Асіповічы). Чацвёрты — Дзмітрый Коржык (Мінск). Інспектар матчу — Аляксей Кульбакоў (Гомель). Дэлегат АБФФ — Андрэй Мішаеў (Мінск).
Жывы эфір вельмі цікавай сустрэчы запланаваны на Youtube-канале WF Belarus.