КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — "МІНСК"

У нядзелю, 27 красавіка, "бела-сініх" чакае другі з трох запар дамашніх чэмпіянатных паядынкаў — гэтым разам на родным "Дынама" належыць прымаць "Мінск". Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Квіткі на сталічнае дэрбі ўжо дасяжны для набыцця:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кирава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўнай падтрымкі гаспадароў поля (фанаты) застаецца C23, для прыхільнікаў "гараджан"выдзелены В12 і В13.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія гульні мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.