ГУЛЬНЯ СУПРАЦЬ ГАРАДЗЕНЦАЎ ПЕРАНЕСЕНА НА НЯВЫЗНАЧАНЫ ТЭРМІН

Суботняе змаганне "бела-сініх" з "Нёманам" у межах 3-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе была прыпынена ў першым тайме з-за ўмоў надвор’я, а потым адменена.
Дата правядзення астатняй часткі паядынку вызначыцца пазней. Безумоўна, захаваюць дзеянне квіткі, набытыя на сённяшнюю сустрэчу.
Тады ж адбудзецца розыгрыш прызоў сярод пакупнікоў афіцыйных праграмак — просім прынесці іх на перанесены матч.