Наступны матч Іслач 11 мая (г) (16:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ГАСЦЯВАЯ НІЧЫЯ З "ХВАЛЯЙ"

25.04.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Першая ліга

Матч 5-га тура

ХВАЛЯ (ПІНСК) — ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — 1:1 (1:0)
ПІНСК. 25 красавіка. Стадыён "Хваля". Пачатак у 18.00. 593 гледача.
СУДДЗІ: М.Кабак, А.Апет, Д.Флора (усе — Барысаў).
ХВАЛЯ: Ляцко, Пракапчук, Баранаў, Кібук (к) (Ганчарык, 62), Палхоўскі, Петрусевіч, Пузач (Ткачык, 57), Сырыська, Гіцалеў (Грачыха, 62), Герман (Курадавец, 82), Мацяш (Кавалевіч, 82).
Запасныя: Асонаў, Булычоў, Мядзведзеў, Кавалёў, Быліновіч.
ДЫНАМА-БДУФК: Каратай, Ісачэнка, Дубовік (к), Русакоў (Кібак, 46), Серада (Заблоцкі, 46), Тарасян (Дзегцярэнка, 85), Грабцэвіч, Адамовіч, Аляксандраў (Лісоўскі, 89), Луцковіч (Самуйлік, 72), Васкабойнікаў.
Запасныя: Радкевіч, Бейня, Бекарэвіч, Іванюковіч.
ГОЛЫ: 1:0 — Мацяш (17). 1:1 — Луцковіч (69).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Адамовіч (30).
ВЫДАЛЕННЕ: Сырыська (67).