ГАЎРЫЛОВІЧ І ДЖЫМЕ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 5-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала свой варыянт "каманды тыдня" па выніках 5-га гульнявога дня айчыннай найвышэйшай лігі-2025.
У гэту адзінадцатку ўключаны два прадстаўнікі мінскага "Дынама", якое адолела ў родных сценах БАТЭ — 2:1.
Адзначанымі аказаліся аўтары галоў — нападнік Мустафа ДЖЫМЕ (адкрыў лік на 22-й хвіліне) і абаронца Аляксей ГАЎРЫЛОВІЧ (рэалізаваў пенальці на 71-й).