ГАННА СІНЯЎСКАЯ — З ГОЛАМ ЗА ЗБОРНУЮ WU19

Дзявочая зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалісткамі не старэйшымі за 2006 год нараджэння, завяршыла выступленні ў другім раўндзе адборачнага турніру юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2025. І здолела захаваць прапіску ў дывізіёне "А".
Унёсак ў дасягненне выніку зрабілі і прадстаўніцы "Дынама"-БДУФК — абаронцы Ангяліна ВАШЧУК, Дар’я ГАРШКОВА, Рэната КАЛІНОЎСКАЯ, Аляксандра ТАРАДУДА, хаўбек Вераніка КАЛЮТА, нападнікі Віялета ВАЦУРА, Ганна ПУЦЫКОВІЧ, Ганна СІНЯЎСКАЯ, якая выводзіла партнёрш на поле з капітанскай павязкай на рукаве.
2.4. Італія WU19 — БЕЛАРУСЬ WU19 — 7:1 (ГАРШКОВА, ТАРАДУДА, ПУЦЫКОВІЧ, СІНЯЎСКАЯ правялі ўвесь матч, КАЛЮТУ замянілі на 74-й хвіліне, ВАШЧУК і ВАЦУРА ўступілі ў гульню на 74-й)
5.4. Швецыя WU19 — БЕЛАРУСЬ WU19 — 1:0 (ГАРШКОВА, КАЛЮТА, ПУЦЫКОВІЧ правялі ўвесь матч, ВАШЧУК замянілі на 66-й хвіліне, СІНЯЎСКУЮ — на 76-й, ТАРАДУДУ — на 85-й, ВАЦУРА ўступіла ў гульню на 66-й, КАЛІНОЎСКАЯ — на 85-й)
8.4. БЕЛАРУСЬ WU19 — Славакія WU19 — 1:1 (ГАРШКОВА, ТАРАДУДА, СІНЯЎСКАЯ правялі ўвесь матч, апошняя адкрыла лік на 48-й хвіліне, ВАЦУРА ўступіла ў гульню на 62-й, КАЛІНОЎСКАЯ — на 84-й)
Група А4
|
Г |
В |
Н |
П |
М |
А |
Італія WU19 |
3 |
2 |
1 |
0 |
13-2 |
7 |
Швецыя WU19 |
3 |
2 |
1 |
0 |
4-0 |
7 |
БЕЛАРУСЬ WU19 |
3 |
0 |
1 |
2 |
2-9 |
1 |
Славакія WU19 |
3 |
0 |
1 |
2 |
2-10 |
1 |
Фота: t.me/abffby