ДЫНАМАЎЦЫ — НА РЭСПУБЛІКАНСКІМ СУБОТНІКУ

12 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканскі суботнік, удзельнікамі якога штогод становяцца каля трох мільёнаў грамадзян. У гэты дзень агульнымі намаганнямі ажыццяўляецца азеляненне, добраўпарадкаванне самых розных аб’ектаў.
У баку ад добрай справы не засталіся і прадстаўнікі нашага клуба, якія ўдарна папрацавалі на стадыёне "Дынама-Юні", базе ў Стайках і ў манумента ў памяць аб баявых дзеяннях падпольна-патрыятычнай групы вёсак Тарасава і Ратамка супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў з ліпеня 1941-га па красавік 1942-га.
Адзначым, што грошы, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка, будуць накіраваны на будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі ў раёне сталічнай вул. Арлоўская.