"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

У суботу, 5 красавіка, "бела-сініх" чакае ўжо другі ў годзе дамашні паядынак з супернікамі з Гродна — гэтым разам у межах найвышэйшай лігі-2025 і на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 19.45.
Напяпэдадні суперцікавага супрацьстаяння прапануем заўзятарам вывучыць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай дзевяціразовых чэмпіёнаў Беларусі. На 20 старонках — інтэрв’ю з Мікітам Дземчанкам, склады каманд, разнастайныя статыстычныя даныя, матэрыял аб выступленні нашых юнакоў у "турніры ліцэнзавання" і шмат чаго яшчэ.
Нагадаем, што пакупка папяровай версіі праграмкі дазволіць удзельнічаць у розыгрышы трох прызоў.