"ДЫНАМА-МІНСК" — "НЁМАН": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У суботу, 5 красавіка, каманду Вадзіма Скрыпчанкі чакае чарговы няпросты іспыт — у межах 3-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2025 належыць на сваім полі змагацца з "Нёманам". Прынцыповыя супернікі згуляюць на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама". Стартавы свісток прагучыць у 19.45.
Разлічваем на максімальную падтрымку ад заўзятараў! Убачымся на трыбунах!
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу — 35 рублёў). Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку — у касах арэны з 12.00.
Сектар фанатаў гаспадароў — С23, для прыхільнікаў гарадзенцаў выдзелены В12 і В13.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Абодва ўваходы на тэрыторыю стадыёна з боку вул. Кірава адкрыюць у 18.15.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў цэнтры сталіцы будзе пахмурна, магчымы кароткачасовыя ападкі. Слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі +2+4 градусы.
ФОРМА
Нашы хлопцы прымераць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Дзмітрыем Маркавым, асістэнтамі якога стануць Яўген Раманаў (абодва — Магілёў) і Аляксей Кавалёў (Асіповічы). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск).
Інспектар матчу — Ігар Крук (Маладзечна).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
Жывы эфір найцікавейшай дуэлі — на тэлеканале "Беларусь 5".