"ДЫНАМА-МІНСК" — "МІНСК": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Вечарам нядзелі, 27 красавіка, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" адбудзецца сталічнае футбольнае дэрбі — у госці да "бела-сініх" прыедзе "Мінск", які добра стартаваў у айчынным элітным дывізіёне-2025. Пачатак у 20.00.
А зараз ёсць час віртуальна пагартаць афіцыйную матчавую праграмку, падрыхтаваную прэс-службай нашага клуба. Унутры — інтэрв’ю і постэр Яўгена Малашэвіча, інфармацыя аб суперніку, склады каманд, шмат цікавых статыстычных даных.
Нагадаем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы прызоў паміж таймамі сённяшняга паядынку.