"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА

Сёння ўвечары на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" будзе згуляна 62-е беларускае чэмпіянатнае "класіка" — "бела-сінія" ў супрацьстаянні з БАТЭ прыкладуць максімум намаганняў, каб вярнуцца на пераможны шлях. Стартавы свісток прагучыць у 19.30.
Прапануем заўзятарам ў чаканні цікавай гульні азнаёміцца з афіцыйнай матчавай праграмкай, падрыхтаванай прэс-службай нашага клуба. На 16 старонках — інтэрв’ю і постэр Максіма Мякіша, прадстаўленне суперніка, склады каманд, разнастайная статыстычная інфармацыя.
Нагадваем, што набыццё папяровай версіі праграмкі дазваляе прэтэндаваць на атрыманне аднаго з трох крутых прызоў.