"ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ: ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ

У суботу, 19 красавіка, на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" пазмагаюцца два самыя тытулаваныя айчынныя клубы — падначаленыя Вадзіма Скрыпчанкі прымуць БАТЭ ў межах 5-га тура чэмпіянату краіны-2025 у найвышэйшай лізе. Пачатак у 19.30.
Чакаем усіх заўзятараў на трыбунах!
КВІТКІ
Кошт — 6-13 рублёў (у VIP-ложу 43 — 35 рублёў). Набывайце:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй рэспубліцы;
- у фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку — у касах арэны з 12.00.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — С23, для прыхільнікаў барысаўчан выдзелены В12 і В13.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў цэнтры сталіцы будзе малавоблачна, ападкаў не прагназуецца. Слупок тэрмометра прагрэецца да +18+20 градусаў.
ДОПУСК НА СТАДЫЁН
Абодва ўваходы з боку вул. Кірава (гістарычная арка і насупраць Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання) адкрыюць у 18.00.
ФОРМА
Наша каманда прымерыць белыя майкі і трусы (брамнік — цалкам у чорным).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнты — Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты — Ігар Шумілаў (Азярцо).
Інспектар матчу — Віктар Чэрнік (Гродна).
Дэлегат АБФФ — Сяргей Ільіч (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры "класіка" пакажа тэлеканал "Беларусь 5".