"ДЫНАМА"-БДУФК — ДЮСШ-ПАЛЕСДУ: 27 КРАСАВІКА Ў 16.00

У нядзелю, 27 красавіка, нашу жаночую каманду чакае другі на тыдні паядынак чэмпіянату краіны-2025 — гэтым разам з пінскай ДЮСШ-ПалесДУ. Стартавы свісток на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) прагучыць у 16.00.
Запрашаем заўзятараў на трыбуны! Уваход вольны.
Гаспадыні поля прымераць белыя майкі і трусы (галкіпер — увесь у жоўтым).
На гульні будзе працаваць брагада арбітраў у такім складзе: галоўны — Уладзіслаў Чырыкаў (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Антон Ганчарык. Чацвёрты — Кірыл Апановіч (абодва — Мінск). Інспектар матчу — Барыс Кавалеўскі (Магілёў).
Жывая трансляцыя супрацьстаяння — на Youtube-канале WF Belarus.