"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДЫНАМА-МІНСК": 18 КРАСАВІКА Ў 16.00

У чацвер, 18 красавіка, стадыён "Дынама-Юні" па вул. Акадэміка Вышалескага, 4А прыме супрацьстаянне 5-га тура жаночага чэмпіянату краіны-2025 — падначаленыя Юрыя Малеева пазмагаюцца з аднаклубніцамі з паўднёва-заходняга абласнога цэнтра. Стартавы свісток прагучыць у 16.00.
Запрашаем заўзятараў на гульню! Уваход вольны.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Павел Каранец, памочнікі — Віктар Фамін (абодва — Жодзіна) і Крысціна Вайніловіч (Гродна). Чацвёрты — Іван Кавальскі (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Дзігілевіч (Жодзіна).
Жывы эфір сустрэчы — на Youtube-канале WF Belarus.