ДАР’Я МАНЮКОВА — 90 ХВІЛІН ЗА НАЦЫЯНАЛЬНУЮ ЗБОРНУЮ

Галоўная жаночая каманда нашай краіны працягвае выступленні ў Лізе нацый-2025. І на выездзе разыйшлася мірам з суперніцамі з Фінляндыі — 0:0.
У паядынку, які адбыўся ў італьянскай Навары, прынялі ўдзел дзве футбалісткі "Дынама"-БДУФК. Усе 90 хвілін на поле правяла Дар’я МАНЮКОВА, на 87-й у гульню ўступіла Зарына КАПУСЦІНА.
Пасля трох тураў табліцу групы 3 дывізіёна В узначальваюць сербкі — 7 ачкоў. Следам размяшчаюцца фінкі — 4, венгеркі — 3 і беларускі — 2.
У аўторак, 8 красавіка, войска Ўладзіміра Шындзікава ў намінальна дамашнім матчы сустрэнуцца са зборнай Сербіі.
Фота: t.me/abffby