ДАПАМОЖАМ ЮНАЙ КАЦЕНЬЦЫ ЗАХАВАЦЬ ЖЫЦЦЁ!

На дамашнім паядынку "бела-сініх" з "Мінскам" — у нядзелю, 27 красавіка, — працягнецца збор сродкаў для 7-гадовай Екацярыны ВІНАГРАДАВАЙ, якая пакутуе ад спінальнай мышачнай атрафіі II тыпу. Задача, на рашэнне якой застаецца ўсё менш часу, — набыццё вельмі дарагога прэпарату Zolgensma.
У 18.30 на пляцоўцы адразу за ўваходам на Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама" праз гістарычную арку з боку вул. Кірава будзе адкрыты кірмаш з удзелам беларускіх майстроў-умельцаў — выручаныя ад продажу тавараў ручной працы грошы паступяць на дабрачынны рахунак для Каценькі.
Там жа пройдзе маментальная бяспройгрышная латарэя з адмысловымі квіткамі коштам 5,10 і 20 рублёў. Галоўны прыз — арыгінальны мяч Лігі канферэнцый-2024/25.
Давайце дапаможам дзіцяці захаваць жыццё!
Іншыя спосабы аказаць пасільную фінансавую падтрымку — па спасылцы.