ДАБРАЧЫННЫ КІРМАШ ДЛЯ КАЦЕНЬКІ ВІНАГРАДАВАЙ

На дамашніх паядынках "бела-сініх" працягваецца арганізацыя мерапрыемстваў, накіраваных на аказанне тэрміновай фінансавай дапамогі дзіцяці, якое адчувае ў тым адчайную патрэбу.
Толькі агульнымі намаганнямі можна сабраць для 7-гадовай Екацярыны ВІНАГРАДАВАЙ, якой пастаўлены жахлівы дыягназ "Спінальная атрафія II тыпу", грошы для набыцця вельмі дарагога прэпарату Zolgensma.
Заклікаем усіх, хто прыйдзе на суботні матч нашай каманды з "Нёманам" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама", зрабіць пасільны ўнёсак у добрую справу!
На тэрыторыі арэны будзе праведзены кірмаш з удзелам беларускіх майстроў- умельцаў — сродкі ад продажу тавараў ручнай працы паступяць на рахунак для Каценькі.
Плюс адбудзецца маментальная латарэя з адмысловымі квіткамі коштам 5, 10 і 20 рублёў. Галоўны прыз — арыгінальны мяч Лігі канферэнцый-2024/25.
Іншыя спосабы падтрымаць дзяўчынку — па спасылцы.