ЦАПЯНКОЎ І ДЖЫМЕ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 6-ГА ТУРА

Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" апублікавала сваю версію "каманды тыдня" па выніках 6-га гульнявога дня айчыннага элітнага дывізіёна-2025.
У ганаровую адзінаццатку трапілі два прадстаўнікі "бела-сініх", якія на сваім полі адолелі "Мінск" — 4:1.
Адзначанымі аказаліся аўтар галявога дубля нападнік Мустафа ДЖЫМЕ і хаўбек Кірыл ЦАПЯНКОЎ, які ўсталяваў канчатковыя лічбы на табло на 64-й хвіліне.
Для легіянера з Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі гэта другое ўключэнне ў сімвалічную зборную тура (таксама пасля 5-га).