"БЕЛШЫНА" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 23 КРАСАВІКА Ў 17.00

У сераду, 23 красавіка, нашай жаночай камандзе належыць адправіцца ў Бабруйск. Гульню з мясцовай "Белшынай" у межах 6-га тура чэмпіянату краіны-2025 прыме стадыён імя Аляксандра Пракапенкі (вул. Інтэрнацыянальная, 47Б). Пачатак у 17.00.
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Алена Ільюшына, памочнікі — Аліна Адзінцова (абедзве — Магілёў) і Арцём Маркусенка (Жлобін). Чацвёрты — Ігар Захараў (Бабруйск). Інспектар матчу — Станіслаў Савіцкі (Мінск).
Жывая трансляцыя запланавана на Youtube-канале WF Belarus.