Наступны матч Іслач 11 мая (г) (16:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АДОЛЕЛІ "ГАРАДЖАН" 4:1

27.04.2025

Чэмпіянат Беларусі-2025. Найвышэйшая ліга

Матч 6-га тура

ДЫНАМА-МІНСК — МІНСК — 4:1 (1:1)
МІНСК. 27 красавіка. Нацыянальны алімпійскі стадыён "Дынама". Пачатак у 20.00. 3541 глядач.
СУДДЗІ: Д.Дзмітрыеў, Д.Жук (абодва — Мінск), С.Цяслюк (Гомель).
ДЫНАМА-МІНСК: Шымаковіч, Пігас, Апяцёнак, Бегуноў (к), Калінін, Шаўчэнка, Мякіш, Дземчанка (Варданян, 80), Цапянкоў (Жачко, 76), Джыме (Бакіч, 76), Малашэвіч (Вакуліч, 89).
Запасныя: Макаўчык, Шпакоўскі, Каратай, Гаўрыловіч, Ібрагім, Сілінскі.
МІНСК: Гутар (к), Свірыдзенка (Жэўнераў, 61), Хадаркевіч, Кампа, Дзіхціеўскі, Лісаковіч, Варакса (Драчоў, 87), Дзенісюк, Барубаеў (Забелін, 61), Макась (Сіманенка, 76), Натама (Дубінец, 61).
Запасныя: Ігнацьеў, Граковіч, Мігдалёнак, Пяньчук, Абена.
ГАЛЫ: 1:0 — Джыме (3). 1:1 — Дзенісюк (31). 2:1 — Джыме (53). 3:1 — Шаўчэнка (62, з пенальці за фол супраць Малашэвіча). 4:1 — Цапянкоў (64, пас — Малашэвіч).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Бегуноў (45), Калінін (68), Варакса (83).