Наступны матч Гомель 18 кастрычніка (д) (17:00)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

ЗАБІЛІ ТРЫ МЯЧЫ І НЕ ПРАПУСЦІЛІ

3.10.2025

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2025

Матч 28-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — АБФФ WU19 (МІНСК) — 3:0 (2:0)
МІНСК. 3 кастрычніка. Стадыён АБФФ. Пачатак у 17.00. 67 гледачоў.
СУДДЗІ: В.Сакаловіч (Жодзіна), Г.Налівайка (Асіповічы), А.Рудовіч (Мінск).
ДЫНАМА-БДУФК: Залётава, Капусціна (Вашчук, 71), Гаршкова (Манюкова, 46), Тарадуда, Капыша, Піліпенка (к) (Ціхамірава, 58), Чарлёнак (Каліноўская, 46), Калюта, Харашчак, Агбіагбеўха (Сіняўская, 46), Арцішэўская.
Запасныя: Кавальчук, Ньёле Нгонья, Акпе.
АБФФ WU19: Айдучык, Галенка (к) (Вітман, 78), Хафар, Карняенка, Якіменка (Леанард, 86), Адамовіч (Шкарадзёнак, 60), Марчук, Гузоўская, Васілюк, Жарко, Міхеенка.
Запасныя: Крупнік, Таранава, Касіненка, Вяржбіцкая.
ГАЛЫ: 1:0 — Піліпенка (19). 2:0 — Арцішэўская (39, пас — Піліпенка). 3:0 — Піліпенка (57, пас — Каліноўская).
ПАПЯРЭДЖАННЕ: Капыша (82).