З "ЛУДАГОРЦАМ" U19 ЗГУЛЯЕМ НАПАЧАТКУ ЛІСТАПАДА

Вызначаны дэталі наступных паядынкаў адзінага прадстаўніка нашай краіны ў Юнацкай лізе УЕФА-2025/26.
Мінскія дынамаўцы на чале з Сяргеем Яромкам у 2-м раўндзе "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" пазмагаюцца з равеснікамі з балгарскага "Лудагорца". Абодва паядынкі пройдуць на полі суперніка — на стадыёне "Іглз Нэст" у Разградзе.
У суботу, 1 лістапада, "бела-сініх" чакае намінальна дамашняя гульня. Стартавы свісток прагучыць у 17.00 па беларускім часе.
Матч у адказ прызначаны на сераду, 5-га. Пачатак у 19.00.