З ДНЁМ МАЦІ!

14 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Рэспубліканскі дзень маці.
Гэта свята заклікана падтрымаць традыцыі клапатлівых адносінаў да жанчыны, умацаваць сямейныя асновы, падкрэсліць значэнне ў нашых жыццях галоўнага чалавека — Маці.
Віншуем усіх жанчын, якія зазналі радасці мацярынства ці рыхтуюцца стаць маці! Вялікі дзякуй і нізкі паклон за любоў, дабрыню, пяшчоту, мудрасць і цярплівасць!
Здароўя, шчасця, дабрабыту і нагод для гордасці за сваіх дзяцей!