З "АСІСТАМ" ГАННЫ СІНЯЎСКАЙ
Галоўная жаночая каманда нашай краіны выканала кастрычніцкую спарынг-праграму — двойчы на выездзе пазмагалася з суперніцамі з Мальты. І калі некалькімі днямі раней узяла верх з лікам 2:0, то сёння абмежавалася мінімальнай перамогай — 1:0.
У другім паядынку паўдзельнічалі чатыры прадстаўніцы мінскага "Дынама"-БДУФК. Ганну СІНЯЎСКУЮ, аўтара галявой перадачы, замянілі на 65-й хвіліне, Зарыну КАПУСЦІНУ — на 93+-й. Дар’я ГАРШКОВА ўвайшла ў гульню на 46-й, Лія ЦІХАМІРАВА — на 65-й.
Ужо на наступным тыдні беларускі даведаюцца аб сваіх канкурэнтках па кваліфікацыйным турніры чэмпіянату свету-2027.
Фота: vk.com/belarusff







